На глухіх вулках - ноч глухая
Настройка шрифта
На глухіх вулках - ноч глухая,
Ня менш глухі людзкі натоўп.
Дык хто-ж пачуе, як сьпевае,
Як стогне тэлеграфны стоўп?
І места, дзе німа прастора
Дзеля прыроды буйных сіл,
Прабіло сьцежку мору гора
Палёў, лясоў, капцоў магіл.
Палёў, дзе круціць завіруха,
Ўзрываючы халодны сьнег,
Палёў, дзе ўсё бушуе глуха,
Дзе чутны разам стогн і сьмех!
І вось той гул мне ў душу ўліўся.
Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот!
Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся
Я ля ліхтарні да варот.
Лира, поэтический портал · https://www.lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/maksim-adamovich-bogdanovich/na-glukhikh-vulkakh-noch-glukhaya/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 2
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.