Панад белым пухам вішняў
Настройка шрифта
De la musique avant toute chose.
P. Verlaine.
Па над белым пухам вішняў,
Бытцым сіні аганёк,
Бьёцца, ўёцца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветрэ
Ў струнах сонца залатых, -
Ен дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песьня, -
Ціхі, ясны гымн вясьне.
Ці ня сэрцэ напевае,
Навевае яго мне?
Ці ня вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шэпаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля рэкі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што лецяць, дрыжаць, зьвіняць.
Песьня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны сьвет.
Але хто яе пачуе?-
Можэ толькі сам паэт.
Лира, поэтический портал · https://www.lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/maksim-adamovich-bogdanovich/panad-belym-pukham-vishnyau/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 2
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.