У вёсцы
Настройка шрифта
Lumen coeli, sarcta rosa!
А. Пушкинъ.
Хвалююць сэрцэ нам дзявочые пастаці
І душы мацярэй нас могуць чараваці;
Вышэйшая краса-ў іх зьлітнасьці жывой!
Артысты-маляры схіляліся прад ёй
Жадаючы зьявіць цераз свае халсьціны
Пачуцьця мацеры у обліку дзяўчыны,
Красы тэй сымвалам, Маць-Дзева, стала Ты-
І глянулі Твае с-пад пензэляў чэрты.
С таёмным трэпетам на іх я пазіраю,
А сэрцэ ўсё імкне да бацькоўскаго краю.
Мінулае сваё прыпамінаю я!
Пік цёмных абразкоў прайшоўшаго жыцьця
Шукаю сквапна штось трывожнаю душою
І здарэньне адно ўстае перада мною.
Калісьці летняю рабочаю парой
Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой
З абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты
Стаялі-шэрые, струхлеўшые; як латы
Віднеліся ў сьценах сьляпые вокны іх
І аж чарнелася салома стрэх гнілых.
Усё руйнавалося, старэло, адмірало
І мала што вакол хоць трохі аздабляла
Вясковую нуду; мак яркіе цьвяткі
Рожнакалёрные, як тые матылькі,
У градах высыпаў і цешыў імі душу,
Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу,
Крывую, старую… вось толькі і ўсяго.
І да таго ж з людзей ня відна нікаго,-
Яны на полі ўсё; не мелканець спадніца,
Ня пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца,
Ня ўгледзіш белую магерку мужыка,
Ў паветры не памкне іржаньне жэрэбка
І песьня сумная не паліецца звонка…
Што ж дзіўнаго, калі, раптоўна крык дзяцёнка
Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!
Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах
Ен, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі
Да нянькі траплячы-так год васьмі дзяўчынкі.
І вось, дабраўшыся, ў падолак разам з ей
С трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй
І як схіляецца ад ветра верх бярозкі,
Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і сьлёзкі
Сьціраючы яму, штось пачала казаць,
Каб заспакоіць плач-зусім, як бытцым маць.
І саліваліся ў жывы абраз ядыны
Той выгляд мацяры ды з аблікам дзяўчыны-
Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,
Здавалося, была аж да краёў паўна
Якойсь шырокаю, радзімаю красою,-
І, помню, я на міг пахарашэў душою.
А можэ не краса была ў дзяўчынцы той,-
Дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой,-
А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі
Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі.
Страніца лепшая ў штодзённіку жыцьця!
Зноў с ціхай радасьцю цябе чытаю я.
Хай шмат чаго с тых гадоў крыніца змыла
У памяці маёй, хай той дзяўчынкі мілай
Ўжо облік губіцца ў цёмнай глыбіне, -
Я веру, ў цяжкі чае ён гляне на мяне
Лира, поэтический портал · https://www.lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/maksim-adamovich-bogdanovich/u-vyostsy/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 1
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.