Вулкі Вільні
Настройка шрифта
Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!
Вір людзкі скрозь заліў паясы тротуароў,
Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць
І гараць аганьком вочы змучэных твароў!
А завернеш ў завулак - ён цесны, крывы;
Цёмны шыбы глухіх, старасьвецкіх будынкаў;
Між каменьнямі-мох і сьцяблінкі травы,
І на вежы, як круглае вока савы,
Цыфэрблят-пільны сьведка мінулых ўчынкаў.
Ціша тут. Маўчаліва усталі - і сьняць
Ў небі копулы, брамы, байніцы і шпіцы;
Грук хады адзінокай здалёку чуваць,
Часам мерные ўдары звана задрыжаць
І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы.
Ўспамяні маё сэрцэ, даўнейшые дні!
Па загаду бурмістра усе, як належэ,
Зачынілі ўжо вокны, загасілі агні…
Варта вулкай прайшла… І ня сьпім мы адны-
Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.
Лира, поэтический портал · https://www.lira-poetry.ru/biblioteka/stihi/maksim-adamovich-bogdanovich/vulki-vilni/
Есть видео или песня на эти стихи? Добавьте ссылку
Войдите, чтобы добавить ссылку на видео или песню.
- Лайки: 0
- Просмотры: 2
- Комментарии: 0
- 0 Войдите, чтобы добавить в избранное
Комментарии
Комментариев пока нет. Будьте первым.